Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Панарама горада
Панарама горада

Адукацыя

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

211800, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
факс: 8 (02156) 2-20-76, эл.адрас: glub_obrazovanie@vitebsk.by

Інтэрнэт-сайт аддзела: http://rooglub.gov.by/

Начальнік – Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна
тэл. 8 (02156) 2-24-31
Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2-20-76
Асабісты прыём
Чацвер: з 8.00 да 14.00, каб.65

Намеснік – Будзько Аліна Іванаўна
тэл. 8 (02156) 2-28-33
Асабісты прыём
Чацвер: з 8.00 да 14.00, каб.70

Намеснік – Зеваліч Таццяна Тадэвушаўна
тэл. 8 (02156) 5-08-32
Асабісты прыём
Панядзелак: з 8.00 да 14.00, каб.84

У Глыбоцкім раёне ажыццяўляюць дзейнасць 40 устаноў адукацыі, у тым ліку: раённая гімназія, 18 сярэдніх школ (з іх 12 комплексаў «дзіцячы сад –сярэдняя школа»), 3 комплексы «дзіцячы сад – базавая школа», 1 комплекс «дзіцячы сад – пачатковая школа», 9 дашкольных устаноў, цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр турызму і краязнаўства, цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Ва ўстановах адукацыі раёна навучаецца і выхоўваецца 5061 дзіця, у тым ліку ў дашкольных установах 123, у школах 3816 навучэнцаў. На базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі функцыянуюць спецыяльная група і спецыяльны клас для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Якасць вучэбнай дзейнасці сведчыць аб стабільнай станоўчай дынаміцы ўзроўню навучанасці школьнікаў, эфектыўнасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці.

Па выніках 2017 года навучэнцамі школ раёна заваявана
18 дыпломаў на трэцім, 2 – на чацвёртым этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (першае месца сярод сельскіх раёнаў вобласці).

У мэтах павышэння якасці адукацыі, задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ажыццяўляецца вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, створана сістэма факультатыўных заняткаў, міжшкольных факультатываў.

Выхаваўчая работы накіравана на фарміраванне ў дзяцей павагі і адданасці сваёй дзяржаве, глыбокае ўсведамленне канстытуцыйнага абавязку грамадзяніна, фарміраванне прыхільнасці дзяржаўнай ідэалогіі. Абнаўляецца праца школьных музеяў. Музей установы адукацыі «Залеская дзіцячы сад–сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» з'яўляецца пераможцам Рэспубліканскага агляду-конкурсу школьных музеяў. Вялікую даследчую і экскурсійную працу вядзе музей П. В. Сухога СШ №1 г. Глыбокае, які адзначыў у 2015 годзе сваё 30-годдзе. Эфектыўна ажыццяўляецца праца па стварэнню умоў для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу. Забяспечаны падвоз 685 вучняў 13 школьнымі аўтобусамі.

Для ўсіх навучэнцаў арганізавана гарачае харчаванне. Іншагароднія навучэнцы гімназіі маюць магчымасць пражываць у вучэбны час у камфартабельным інтэрнаце.

Усе сацыяльныя стандарты ў галіне адукацыі выконваюцца.