Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Панарама горада
Панарама горада
Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Аб'ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу вобласці з'яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі арганізацый Глыбоцкага раёна ў студзені-кастрычніку 2018 г. склаў 29,2 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт 26,3 млн. долараў, імпарт 2,9 млн. долараў; сальда сфарміравалася дадатнае ў памеры 23,4 млн. долараў.

Экспартна-імпартныя аперацыі зарэгістраваныя з 33 краінамі свету. Пастаўляліся тавары на рынкі 24 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 24 краін. Асноўныя гандлёвыя партнёры Расійская Федэрацыя (56% агульнага аб’ему экспарту), Казахстан (23%), Лівія (12%).

Аснову экспарту складае малочная прадукцыя 53% паставак (з іх 47% малако і вяршкі згушчаныя, 4,5% масла сметанковае), а таксама ялавічына свежая і ахалоджаная 23%. У імпарце важкую долю займае рыба марожаная 30%.

Экспарт паслуг у студзені-кастрычніку 2018 г. склаўся ў суме 3,8 млн. долараў ЗША, імпарт 0,05 млн. Долараў, станоўчае сальда 3,75 тыс. долараў ЗША.

Экспартаваліся паслугі ў 40 краін свету, у тым ліку 95% у Расійскую Федэрацыю.

Больш за палову аб’ёму экспарту склалі турыстычныя паслугі 57%, 42% транспартныя.

Імпарт ажыццяўляўся з 3 краін і быў прадстаўлены пераважна транспартнымі паслугамі 75%.

Наладжана супрацоўніцтва Глыбоцкага раёна з гарадамі і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Грузіі, Украіны.

Асноўнымі экспарцёрамі Глыбоцкага раёна з’яўляюцца:

  • унітарнае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» http://www.glmkk.by/
  • унітарнае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі мясакамбінат» http://www.glubmk.by/
  • адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі камбікормавы завод» http://www.glubkz.by/
  • таварыства з дадатковай адказнасцю вытворча-камерцыйная фірма «Аржаніца» http://arzhanitsa.by/
  • прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Берастадрэў» http://www.berestadrev.by/