Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Плошча 17 верасня
Плошча 17 верасня
Галоўная / Рэгіён / Геаграфія

Геаграфія

Глыбоцкі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці і займае плошчу звыш 1800 кв. км. Цэнтр раёна - горад Глыбокае, знаходзіцца ў 176 кіламетрах ад сталіцы Рэспублікі Беларусь г. Мінска і ў 187 кіламетрах ад абласнога цэнтра - г. Віцебска.

Горад Глыбокае займае плошчу 1366 га. Колькасць вуліц і завулкаў складае 154.

Прыродныя рэсурсы

Тэрыторыя раёна з'яўляецца эталонам ландшафту беларускага Паазер'я.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку і самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае, яго глыбіня складае 57 метраў. Іхтыяфаўна азёр - 30 відаў рыб. Флора налічвае больш за 800 відаў раслін. Найбольш распаўсюджаныя віды жывёл: дзік, лось, лісіца, куніца, заяц, бабёр і іншыя.

30% плошчы раёна займаюць лясы, 54% - сельгасугоддзі.

Раён мае ўстойлівыя аўтобусныя і чыгуначныя зносіны. Горад размешчаны на скрыжаванні магістральных дарог Полацк - Вільнюс, Мінск - Рыга. Праз тэрыторыю Глыбоцкага раёна праходзяць чыгункі: Маладзечна - Полацк, Круляўшчызна - Варапаева.

Адміністрацыйна раён падзелены на 13 сельсаветаў, 418 населеных пунктаў.