Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Прывітальнае слова

Прывітальнае слова

Паважаныя карыстальнікі сайта! Усе нашы думкі і лепшыя справы, усе жыццёвыя памкненні і запаветныя мары звязаны з зямлёй, дзе нарадзіліся...

Паважаныя карыстальнікі сайта!

Усе нашы думкі і лепшыя справы, усе жыццёвыя памкненні і запаветныя мары звязаны з зямлёй, дзе нарадзіліся і выраслі, дзе пачыналі працоўны шлях, будавалі дом, стваралі сям’ю, гадавалі дзяцей ...
Наша маленькая радзіма, паважаныя сябры, – мілы сэрцу Глыбоцкі край. Край мужных і моцных духам людзей, працавітых, умелых, прадпрымальных, таленавітых, шчырых і дружных, край сейбітаў і музыкаў, паэтаў і мастакоў.

Жыхары Глыбоччыны беражліва ставяцца да гісторыі свайго раёна, з трапяткім пачуццём берагуць каштоўнасці папярэдніх пакаленняў і памнажаюць багацце краю, самааддана працуючы на палях і фермах, у заводскіх цэхах, ва ўстановах культуры, адукацыі, аховы здароўя.

Усё гэта: багатае мінулае, сённяшнія нашы дасягненні - знайшло адлюстраванне на афіцыйным сайце Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта. Думаю, з размешчанай на інтэрнэт-старонках інфармацыяй, фотаматэрыяламі з цікавасцю пазнаёмяцца шматлікія карыстальнікі сусветнай сеткі.

А. В. Морхат,
старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта