Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Панарама горада
Панарама горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
15 жніўня 2019

Археолагі знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя

Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяты ва Ушацкім раёне знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Археалагічная экспедыцыя доўжыцца трэці тыдзень. Нядаўна яе ўдзельнікі наткнуліся на фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя. Гісторык Васіль Варонін у свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя могуць быць княжацкай спадчынай больш ранняга перыяду. "Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія ўладанні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца, але аналагічныя пабудовы ёсць у гэтай мясцовасці ў іншых пунктах", - расказаў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў.

У першым раскопе спецыялісты адшукалі гаспадарчую пабудову. Цяпер працуюць на другім раскопе, дзе знайшлі печ і кніжную засцежку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку. Усё гэта сведчыць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

"Аналагічныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем упершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам. Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей", - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжацкая рэзідэнцыя была спалена. Тут знайшлі чалавечыя астанкі, пакуль невядома, якога яны перыяду.

Новости Беларуси (БЕЛТА)