Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
28 жніўня 2020

Новы фармат «Славянскага базару» плануецца захаваць

Канцэптуальныя падыходы да правядзення юбілейнага XXX "Славянскага базару" абмеркавалі сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Свае прапановы па гэтым пытанні агучыў кіраўнік форуму генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі. Ён прапанаваў прытрымлівацца часовага прамежку правядзення фестывалю чатыры дні (у мінулыя гады форум доўжыўся каля тыдня). Скарачэнне тэрмінаў дасць магчымасць аб'ёмна напоўніць праграму і максімальна задзейнічаць усе рэсурсы. Таксама кіраўнік форуму лічыць мэтазгодным зноў выкарыстоўваць для фестывальных праектаў крытыя пляцоўкі і развіваць мерапрыемствы ў фармаце open air, якія найбольш запатрабаваны моладдзю.

Асаблівую ўвагу Глеб Лапіцкі лічыць неабходным удзяліць рэкламна-інфармацыйнай кампаніі фестывалю ўнутры Беларусі і за межамі, індывідуальнай рабоце са спонсарамі, укараненню новых рэкламных паслуг. У сувязі з гэтым дырэкцыя форуму прапануе правесці прома-тур юбілейнага фестывалю ў розных краінах свету, па магчымасці сумясціць яго з нацыянальнымі адборамі на вакальныя конкурсы.

"Наша важнейшая задача - максімальны працэнт акупнасці і запаўненне залаў ад продажу білетаў", - падкрэсліў Глеб Лапіцкі.

У бягучым годзе "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў з 16 па 19 ліпеня. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 краін свету. На фестывалі было акрэдытавана 3,7 тыс. чалавек, у тым ліку зоркі класа А, удзел якіх арганізатарам удалося захаваць, нягледзячы на ўсе арганізацыйныя складанасці. Таксама былі прыцягнуты да работы 130 валанцёраў, што ўмацавала работу многіх фестывальных службаў. На 15 фестывальных пляцоўках, у ліку якіх былі і новыя (адкрытая сцэна каля канцэртнай залы "Віцебск" і тэрыторыя парку імя Савецкай Арміі) прайшло больш за 100 мерапрыемстваў. У іх прынялі ўдзел 67,5 тыс. гледачоў. Падзеі форуму асвятлялі звыш 330 акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ.