Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Плошча 17 верасня
Плошча 17 верасня
Галоўная / Турызм

Турызм

Паважаныя жыхары і госці горада!

Глыбоцкі раён багаты прыроднымі і гісторыка-культурнымі рэсурсамі. Тэрыторыя раёна з’яўляецца эталонам ландшафту Беларускага паазер’я.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку самае глыбокае возера Беларусі – Доўгае. Яго глыбіня 57 метраў. Трэцяе па глыбіні возера Гінькава з унікальнымі прыроднымі пячорамі.

Глыбоцкі раён – сапраўдны рай для аматараў палявання. Чвэрць тэрыторыі раёна займаюць лясы. Паляўнічыя ўладанні складаюць 19,7 тыс.га.

У Глыбоцкіх лясах сустракаюцца кабан, лось, баравая дзічына і г.д. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Глыбоцкага вопытнага лясгаса http://leshoz-glubokoe.ru.

Прывабнасць раёна для арганізацыі турызму забяспечваецца за кошт правядзення на рэгулярнай аснове такіх мерапрыемстваў, як фестывалі, ярмаркі, святы, спартыўныя мерапрыемствы і выставы.

Глыбоцкі раён – гэта ўнікальны край з дзівоснай гісторыяй, самабытнай культурай, некранутай прыродай.

Славіцца наш край і прыгожымі людзьмі – моцнымі духам і целам, якія паважаюць продкаў, пераймаюць іх уменні і навыкі і перадаюць іх вопыт новым пакаленням.

Тутэйшыя людзі заўсёды вызначаліся сваім цяплом і гасціннасцю, гонарам за свій край.

Для гасцей Глыбоччыны прапануюцца розныя пазнавальныя маршруты, якія пазнаёмяць Вас з гісторыяй і пргажосцю Глыбоцкага краю.

Прыродныя помнікі Глыбоччыны

Архітэктурныя помнікі Глыбоччыны

Аграсядзібы