Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Службы і структурныя падраздзяленні / Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй»

Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй»

Установа адукацыі

“Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй”

(Глыбоцкі дзяржпрафліцэй)

211793, г.Глыбокае, вул.Камсамольская, 33

Прыёмная – тэл. 8 (02156) 5 01 80

Эл.адрас: glicey@vitebsk.by

Інтэрнэт-сайт установы адукацыі: http://ggpl.vitebsk-region.edu.by/

Дырэктар –Любоза Васілій Аляксандравіч

Асабісты прыём: трэцяя серада месяца з 8.00 да 14.00

Намеснік дырэктара па вучэбна – вытворчай рабоце

Атрахімёнак Сяргей Васільевіч

тел. 8 (02156) 5 01 83

Намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце

Ждановіч Эла Мікалаеўна

тел. 8 (02156) 5 01 83

Установа адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй” займаецца падрыхтоўкай рабочых кадраў для галін сельскай гаспадаркі, транспарту, грамадскага харчавання, гандлю па кваліфікацыях: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, кіроўца аўтамабіля катэгорыі “С”, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, муляр, дарожны рабочы, кухар, швачка, агароднік, прадавец.

Прадастаўляюцца адукацыйныя паслугі для дарослага насельніцтва. Арганізавана прафесійнае навучанне для вучняў 10-11 класаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў агульнаадукацыйных установах адукацыі.

На 1 студзеня 2020 года колькасць навучэнцаў ва ўстанове адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй” састаўляе 241 чалавек. Адукацыйны працэс забяспечваюць 43 педагагічных работніка. 77% маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі. Матэрыяльная база ўключае 27 навучальных кабінетаў, 2 камп’ютарных класа, 4 майстэрні, 7 лабараторый, спартзала, стадыён, бібліятэку, актавую залу, трактарадром, аўтадром, сталовую, інтэрнат, вучэбную гаспадарку, пункт аховы здароўя.

Для навучэнцаў арганізавана карысная занятасць у вольны ад вучобы час у 16 аб'яднаннях па інтарэсах: “Футбол”, “Валейбол”, “Агульная фізічная падрыхтоўка”, “Атлетычная гімнастыка”, “Індывідуальны вакал”, клуб “АРТ-дасуг”, “Ідэальны стыль”, “Кройка і шыццё”, “Гурман”, “Асарці”, “Новае пакаленне”, «Вытокі», “Экалагічны вернісаж”, “Школа зносін”, “ART-майстэрня”, “ІнфоМір”, “Канструктар”.

Найбольш значныя дасягненні за 2019/2020 навучальны год:

У 2019 годзе ліцэй адзначыў 65-гадовы юбілей.

·Дыплом 2 ступені 18 рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі за распрацоўку сацыяльнай практыкі “Спадчына”;

·Бабровіч Уладзіслаў (навучэнец 3 курса) - падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за перамогу ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў і маладых механізатараў інтэграваных структур Віцебскай вобласці;

·Бельскі Руслан (навучэнец 2 курса) - 2 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства Worldskills Belarus 2020 па кампетэнцыі «Эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі»;

·Дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці;

·Дыплом 1 ступені ў фінальных абласных спаборніцтвах па міні-футболе;

·Дыплом 1 ступені ў абласных спаборніцтвах па валейболе ў праграме абласной спартакіяды навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод юнакоў.