Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
2 июля 2019

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-ай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дарагія жыхары Глыбоччыны! Паважаныя госці!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-ай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

Паважаныя ветэраны! Слава аб вашым вялікім подзвігу, аб цяжкіх, гераічных дарогах вызваліцеляў не сатрэцца ў вяках. І такой жа вечнай будзе наша ўдзячнасць усім жывым і загінуўшым героям. Нізкі вам паклон! Упэўнены, што ні мы, ні нашы дзеці і ўнукі ніколі не забудзем свяшчэнную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

На жаль, чалавецтва так і не навучылася жыць без войнаў і гвалту. Назіраючы за тым, што адбываецца ў нашых суседзяў, яшчэ больш востра адчуваеш каштоўнасць міру і спакою на беларускай зямлі. Таму ўсім нам неабходна берагчы адзінства і згоду ў грамадстве.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Мы любім свой горад. Бо нельга не любіць месца, дзе жывеш, вучышся, працуеш, ствараеш сям’ю, выхоўваеш дзяцей. Дзень горада – яшчэ адна нагода прызнацца сваёй малой Радзіме ў любові да яе і павіншаваць з юбілеем – 605 гадавінай.

Дзякуючы клопату і ўдзелу ўсіх пакаленняў глыбачан ў лёсе роднага горада, ён захаваў сваю гістарычную адметнасць, чысціню і ўтульнасць.

Верым, што ў нашага любімага горада добрыя перспектывы, а ў яго працавітых і клапатлівых жыхароў – багатыя магчымасці для самарэалізацыі і ўвасаблення самых смелых праектаў.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем усім святочнага настрою, здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Са святам!

Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта
А.В.Морхат

Старшыня Глыбоцкага
раённага Савета дэпутатаў
Г.У.Унуковіч

К списку новостей