Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
На прысвечанай мастацтву XX стагоддзя лекцыі-канцэрце з цыкла Ad libitum гасцям Віцебскай абласной філармоніі 20 красавіка раскажуць пра творчасць выдатнага савецкага кампазітара Аляксандры Пахмутавай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Аляксандра Пахмутава была вядомая на ўвесь Савецкі Саюз і за яго межамі. Яна стала аўтарам больш як 450 песень.
Яе музычны талент пачаў праяўляцца рана - у пяць гадоў яна напісала свой першы твор для фартэпіяна. Аляксандра Пахмутава вучылася ў музычнай школе, скончыла музвучылішча, атрымала дыплом з адзнакай Маскоўскай кансерваторыі. Яна спрабавала сябе ў розных жанрах, аднак песні сталі тым напрамкам, у якім яе пазнаюць усе і заўсёды.
Разам з мужам паэтам-песеннікам Мікалаем Дабранрававым кампазітар стварыла цэлую чараду шлягераў, якія гучаць са сцэны і здаюцца актуальнымі незалежна ад часу. Яна творыць і ў суаўтарстве з іншымі паэтамі, і нязменна музыка ў напісаных ёю песнях становіцца класікай эстраднага жанру. Яна стала аўтарам песень "Беловежская пуща", "Надежда", "Нежность", "Орлята учатся летать", "Поклонимся великим тем годам…" і многіх іншых хітоў свайго часу.
Кампазітарам стагоддзя называў яе Леў Лешчанка, які выканаў нямала песень Аляксандры Пахмутавай. На яе творчасці вырасла не адно пакаленне савецкіх людзей. Пра яе творчасць раскажуць гледачам у абласной філармоніі, дзе на лекцыі-канцэрце ў 19.00 артысты Сяргей Белавусаў, Аляксандр Якімчук і Алена Паўленкава выканаюць песні вялікага кампазітара.