Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 лістапада 2022

Спектакль «Рахманінаў» адкрыў Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі стартаваў у Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі арганізатары форуму.

Адкрылi праграму выставы жывапісу і фатаграфіі, прэзентацыя ўдзельнікаў конкурсу і спектакль "Рахманінаў" у выкананні Дзяржаўнага маладзёжнага ансамбля песні і танца "Алтай" імя Ф.Бярэзікава. Дарэчы, калектыў з Барнаула прыехаў на IFMC упершыню. Прысвечаны кампазітару Сяргею Рахманінаву спектакль паставіў вядомы харэограф Аляксей Растаргуеў. Шоу адбылося ў канцэртнай зале "Віцебск".

Як адзначаюць арганізатары, заяўкі на ўдзел у адборачным відэатуры падавалі больш за 50 канкурсантаў з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі. У наступны этап прайшлі 22 калектывы.

У чацвер у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа віцебскага гледача чакае вечар аднаактовых балетаў. Незалежная кампанія сучаснага танца Libertatem пакажа спектакль "Гаўдзі". У другім аддзяленні расійскі тэатр танца "Дарога з горада" прапануе паглядзець работу пад назвай "Не будзіце спячага сабаку".

Вечар 25 лістапада на міжнародным фестывалі прысвецяць памяці Яўгена Панфілава - у бягучым годзе споўнілася 20 гадоў з дня смерці маэстра. Артысты тэатра "Балет Яўгена Панфілава" аднавілі яго работу "Капітуляцыя". Таксама на віцебскай сцэне яны прадставяць пастаноўку "Працяг будзе".

Традыцыйна ў суботу пройдуць фіналы міжнароднага конкурсу - у 16.00 і 19.00. Суправаджаць іх будуць спектаклі санкт-пецярбургскага тэатра сучаснага танца "Кананданс" і пермскага "Балета Яўгена Панфілава". Апошні пакажа адну са сваіх новых работ - Libertad, прысвечаную творчасці лацінаамерыканскай мастачкі Фрыды Кало.

Цырымонія ўзнагароджвання і выступленне лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі адбудзецца 27 лістапада, у дзень закрыцця форуму. У другой частцы шоу ў канцэртнай зале "Віцебск" выступяць артысты тэатра "Правінцыяльныя танцы" з Екацярынбурга. Данс-кампанія прадставіць спектакль "Скура".

Акрамя спектакляў і конкурсных выступленняў арганізатары прапануюць віцебскай публіцы і ўдзельнікам форуму шэраг сустрэч, відэалекцый, майстар-класаў і выставак.

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі вярнуўся ў Віцебск пасля перапынку. Два гады запар IFMC адмянялі з-за пандэміі каранавіруса і звязаных з ёй абмежаванняў.

БелТА