Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
27 верасня 2021

Сумкі-шоперы ў стылі маляванак навучылi ствараць у Полацку

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку правёў майстар-клас па стварэнні сумак-шопераў у стылі беларускіх маляванак, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

Удзельнікі змаглi зрабіць сумку з уласным дызайнам. Уменне маляваць не мае значэння, галоўнае было - прыйсці з добрым настроем і жаданнем навучыцца нечаму новаму. "Усе матэрыялы: сумкі, акрылавыя фарбы, пэндзлі - і сакрэты майстра Таццяны Ушаковай чакалi гасцей. Маляванне па тканіне - гэта захапляючая творчасць, якая зараджае пазітывам", - расказалі арганізатары.

Маляванкі - шырокафарматныя выявы, выкананыя фарбамі дамашняга прыгатавання на тэкстыльнай паверхні. Дэкаратыўнае мастацтва жывапісу на палатне на Віцебшчыне актыўна развівалася ў 1920-1960 гады. У гэты час традыцыйны вобраз жыцця мадэрнізаваўся і новыя рэчы і спосабы іх аздаблення пранікалі ў народны быт. У гарадскім і вясковым жыллёвым будаўніцтве асаблівую каштоўнасць набывае упрыгажэнне ложка, для чаго выкарыстоўваюцца тканыя, вышытыя і размаляваныя дываны. Тэхналогія маляванак аказалася самай мабільнай для выканання гэтага сацыяльнага заказу і прыдатнай для ўпрыгажэння. Сярод найбольш вядомых мастакоў, якія працавалі ў гэтай тэхніцы, Язэп Драздовіч.

БелТА