Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
3 лютага 2023

Беларусь і Іран рыхтуюцца да пасяджэння камісіі па супрацоўніцтве ў сферах адукацыі, навукі і тэхналогій

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з першым намеснікам міністра навукі, даследаванняў і тэхналогій Ірана Вахідам Хададам Аслам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Тэгеране.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў навукова-тэхналагічнай сферы. Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у гэтай галіне.

Асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена ўзгадненню тэрмінаў правядзення восьмага пасяджэння сумеснай беларуска-іранскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.

Рэспубліка Беларусь i Ісламская Рэспубліка Іран устанавілі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. Беларускае пасольства ў Тэгеране было адкрыта 8 сакавіка 1998 года, а пасольства Ірана працуе ў Мінску з лютага 2001 года. Краіны падтрымліваюць высокі ўзровень палітычных кантактаў.

Беларусь і Іран цесна супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках, аказваючы ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва ахоплівае больш за 30 міждзяржаўных і міжведамасных дакументаў.

БелТА