Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 чэрвеня 2022

Беларускія аграрыі пачалі другі ўкос траў

Беларускія аграрыі пачалі другі ўкос траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 63,3 працэнта запланаванай плошчы, Гродзенскай - 96 працэнтаў, Магілёўскай - 95,2 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1 млн 148,6 тыс. га, што складае 92,1 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 213,6 тыс. т сена (22,4 працэнта да плана), 6 млн 907,8 тыс. т сенажу (51,4 працэнта) і 240,6 тыс. т сіласу (1,26 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 21,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.

БелТА