Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 студзеня 2022

Інфармацыйную сістэму доказаў генацыду ў перыяд вайны плануецца стварыць у Беларусі

Інфармацыйную сістэму доказаў генацыду ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны плануецца стварыць у Беларусі, паведаміў журналістам выконваючы абавязкі дырэктара НПЦ праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Васіль Марчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы сучасныя тэхнічныя магчымасці, лічыцца мэтазгодным стварыць у Беларусі інфармацыйную сістэму доказаў генацыду ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў Васіль Марчук, дадаўшы, што чакаецца даволі вялікая работа.

Паводле яго слоў, электронны банк даных можна будзе выкарыстоўваць не толькі ў мэтах нацыянальнага, але і міжнароднага крымінальнага правасуддзя.

"Хачу падкрэсліць, што ёсць шэраг юрыдычных пытанняў, якія датычацца прававой кваліфікацыі адпаведных фактаў. У прыватнасці, і ў гісторыкаў, і ў прававедаў існуюць пэўныя дыскусіі, як быць з фактамі так званай калектыўнай адказнасці або калектыўнага пакарання. У пэўных выпадках ёсць падставы сцвярджаць, што гэта было не што іншае, як генацыд", - адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара НПЦ.

БелТА