Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 кастрычніка 2021

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1442,7

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні склала Br1442,7, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У жніўні сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1463,2, у ліпені - Br1471,7.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у верасні была Br2009,9 (тэмп росту рэальнай зарплаты да верасня мінулага года - 101,5 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1435,8 (105,0 працэнта), Гомельскай - Br1299,2 (104,2 працэнта), Гродзенскай - Br1246,9 (102,6 працэнта), Брэсцкай - Br1247,4 (103,9 працэнта), Віцебскай - Br1217,1 (104,1 працэнта), Магілёўскай - Br1180,6 (103,3 працэнта).

Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5582,4), дзейнасць пасажырскага паветранага транспарту (Br3273,8) і дзейнасць грузавога паветранага транспарту (Br2556,1), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3745,3), горназдабыўная прамысловасць (Br2686,7), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2263,5), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2371,7), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (Br2231,3), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br2212,1), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br2130,6).

Менш за ўсё налічана работнікаМ цырульняў і салонаў прыгажосці (Br686,5), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br791,3), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br823,2), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br788,2).

БелТА