Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23 ліпеня 2021

У Беларусі скарэкціраваны парадак закупак арганізацыямі за кошт уласных сродкаў

У Беларусі скарэкціраваны парадак закупак тавараў, работ, паслуг за кошт уласных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 ліпеня 2021 года нумар 415, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Згодна з прынятымі змяненнямі, уведзены абавязак вывучэння кан'юнктуры рынку пры правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы з абгрунтаваннем немэтазгоднасці або немагчымасці закупкі ў вытворцаў або іх збытавых арганізацый. А абавязак прымянення прэферэнцыйнай папраўкі выключаны, але іншае можа быць устаноўлена вышэйшым дзяржаўным органам (арганізацыяй).

Пры правядзенні канкурэнтных працэдур рассылаць запрашэнні неабходна будзе ў тым ліку арганізацыям, якія ўваходзяць у склад аднаго холдынга, дзяржаўнага аб'яднання. Таксама вызначаны пералік тавараў, пры закупцы якіх трэба забяспечыць мінімальную долю беларускай прадукцыі.

Акрамя таго, згодна з пастановай, будзе неабходна на працягу месяца накіроўваць у МАРГ інфармацыю аб асобах, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), што часова не дапускаюцца да закупак.

Змяненні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БелТА