Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23 лістапада 2021

У Беларусі з 1 студзеня 2022 года будзе ўведзены ў дзеянне новы агульнадзяржаўны класіфікатар

У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 14 кастрычніка 2021 года нумар 100 зацверджаны і з 1 студзеня 2022 года ўводзіцца ў дзеянне агульнадзяржаўны класіфікатар Беларусі АКРБ 009-2021 "Класіфікатар стандартаў". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Гэты класіфікатар уводзіцца для сістэматызацыі інфармацыі аб міжнародных, міждзяржаўных і дзяржаўных стандартах і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актах і дакументах у галіне тэхнарміравання і стандартызацыі пры прадастаўленні інфармацыі і распаўсюджванні гэтых дакументаў на нацыянальным, міждзяржаўным і міжнародным узроўнях. Ён змяшчае абавязковыя для захавання тэхнічныя патрабаванні, накіраваныя на размеркаванне тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі.

Класіфікатар прызначаны для сістэматызацыі інфармацыі пры пабудове каталогаў, паказальнікаў, выбарачных пералікаў, бібліяграфічных матэрыялаў, фарміраванні баз даных па міжнародных, міждзяржаўных і дзяржаўных стандартах і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актах і дакументах у галіне тэхнарміравання і стандартызацыі.

Згодна з прынятым прававым актам агульнадзяржаўны класіфікатар Беларусі МК 001-96 "Міждзяржаўны класіфікатар стандартаў" адмяняецца з 1 студзеня 2022 года.

Пастанова ўступіла ў сілу 21 лістапада 2021 года.

БелТА