Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванне хрысціянам, якія святкуюць Пасху 5 красавіка

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванне хрысціянам, якія святкуюць Пасху 5 красавіка

Светлы Вялікдзень – сімвал абнаўлення і міралюбнасці, жыватворны выток асноў хрысціянскага гуманізму. Ён заклікае да імкнення жыць у любові, працаваць сумленна, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.
Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна.
Дарагія землякі!
Хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні будуць для кожнага з вас па-сапраўднаму добрымі і цёплымі, а навакольны свет стане лепшым і прыгажэйшым.
Няхай свята Уваскрэсення натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
The leadership of the Glubokoye district sent congratulations to Christians celebrating Easter on April 5. | Глубокский райисполком