Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да Дня моладзі і студэнцтва
Дарагія юнакі і дзяўчаты Глыбоччыны!
Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні З Днём моладзі і студэнцтва!
Маладосць – самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час надзей і адкрыццяў, пошуку новых ідэй і рашэнняў, рэалізацыі творчых задум.
Перад сучаснай моладдзю Глыбоцкага раёна адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёну.
Сёння запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні – усё тое, чым валодае сучасная моладзь. Маладое пакаленне Глыбоччыны робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і культурныя праекты, услаўляючы сваю малую Радзіму далёка за яе межамі.
Жадаем вам невычэрпнай энергіi, жадання ствараць, поспехаў, здароўя і натхнення. Дасягайце пастаўленых мэт, перамагайце! Удачы вам і рэалізацыі самых смелых планаў!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэтутатаў.