Кіраўніцтва раёна павіншаваў работнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна са святам

Кіраўніцтва раёна павіншаваў работнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна са святам

Органы пракуратуры займаюць асаблівае месца ў сістэме забеспячэння законнасці, абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Ваша паўсядзённая праца патрабуе не толькі глыбокіх юрыдычных ведаў, але і высокай адказнасці, прынцыповасці, аб’ектыўнасці і маральнай стойкасці.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, неабыякавасці і адданасці сваёй справе, у нашым раёне надзейна абараняюцца інтарэсы дзяржавы, бізнесу і кожнага жыхара. Вы ўносіце значны ўклад у падтрыманне стабільнай грамадска-прававой абстаноўкі і прафілактыку правапарушэнняў, што з’яўляецца важнейшай умовай для сацыяльна-эканамічнага развіцця Глыбоччыны.
Асобныя словы глыбокай удзячнасці і павагі адрасуюцца ветэранам пракуратуры. Ваш бясцэнны вопыт, мудрасць і вернасць абранай справе служаць надзейным арыенцірам для сучасных супрацоўнікаў.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у вашай адказнай службе на карысць Радзімы!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
The district leadership congratulated the employees and veterans of the Hlybokaye district prosecutor's office on the holiday | Глубокский райисполком