Кіраўніцтва раёна павіншавала мужчын – бацькоў і дзядуль са святам
Паважаныя мужчыны – бацькі, дзядулі!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з Днём бацькі!
Дзень бацькі накіраваны на захаванне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей. Гэта знак павагі і прызнання ролі бацькі ў сям’і.
Быць бацькам – не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям’і немагчымыя без клапатлівага кіраўніка сямейства, абавязак якога – быць апорай для блізкіх, добрым прыкладам для сваіх дзяцей, сябрам, памочнікам і настаўнікам. Асабісты мужчынскі прыклад, паважлівае стаўленне да маці, бацькоўская адказнасць – гарантыя надзейнага выхавання дзяцей годнымі грамадзянамі грамадства.
Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі і тыя, хто выхоўвае дзяцей самастойна.
Жадаем усім мужчынам, якія чуюць слова “тата”, моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і аптымізму. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, тыя, хто любіць, і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.