Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» з Днём друку

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» з Днём друку

У сучасным свеце сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт адыгрываюць выдатную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Менавіта вы трымаеце нас у курсе найважнейшых падзеяў – ад дзяржаўных да раённых, забяспечваючы хуткую і дакладную інфармацыю.
Раённая газета і сёння застаецца надзейнай крыніцай актуальнай інфармацыі, дэманструючы высокі ўзровень прафесіяналізму і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Дзякуючы майстэрству вашага слова чытачы здольны адрозніваць праўду сярод вялікага патоку звестак.
Жадаем вам натхнення, творчых поспехаў і энергіі для рэалізацыі самых смелых ідэй і праектаў. Няхай ваша праца заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў!
Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
The district leadership congratulated the employees and veterans of the editorial office of the district newspaper "Vestnik Glybochchyny" on Press Day | Глубокский райисполком