Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Сацыяльнае абслугоўванне і занятасць насельніцтва, дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі, пенсійнае забеспячэнне, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей – гэта далёка не поўны пералік задач, якія выконваюцца службай сацыяльнай абароны.

Прафесія сацыяльнага работніка адна з самых гуманных і запатрабаваных у грамадстве, якая патрабуе не толькі прафесійных ведаў і высокай кваліфікацыі, але і асаблівага душэўнага склада. Дзякуючы вашай чуласці і спагадзе, людзі, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, пераадольваюць цяжкасці і знаходзяць веру ва ўласныя сілы.

Дарагія работнікі сферы сацыяльнай абароны! Прыміце словы шчырай падзякі за штодзённую нялёгкую працу на карысць жыхароў Глыбоцкага раёна. Жадаем вам шчасця, здароўя, дабрабыту і аптымізму.

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

The district administration congratulated the employees and veterans of social protection of the Gluboksky district on the holiday | Глубокский райисполком