Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна са святам

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Ад вашай працы, прафесіяналізму і адказнасці залежаць камфорт, дабрабыт жыхароў раёна, а ў канчатковым выніку, – якасць жыцця нашых грамадзян. Святло, водазабеспячэнне, утульнасць у дамах, чысціня і парадак у дварах і на вуліцах, якасныя бытавыя паслугі – усё гэта робіць камфортным наша паўсядзённае жыццё.
Шчырая падзяка ўсім за штодзённую, нялёгкую, адказную працу, за ўвагу да патрэб жыхароў, імкненне зрабіць Глыбоччыну больш прыгожай і ўтульнай.
Ад усёй душы жадаем вам мірнага неба, як мага больш яркіх імгненняў, запамінальных падзей і сонечных дзён. Моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
The district administration congratulated the employees of the unitary enterprise of housing and communal services of the Glubokoe district on the holiday | Глубокский райисполком