Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага раённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага раённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

У органах следства Глыбоцкага раёна служаць высокапрафесійныя, дасведчаныя і сумленныя супрацоўнікі. Штодня вы прыкладаеце сілы, веды і майстэрства для раскрыцця самых складаных і заблытаных злачынстваў. Забяспечваеце рэалізацыю прынцыпу непазбежнасці адказнасці за парушэнні закону. Даказваеце сваю надзейнасць і эфектыўнасць, застаючыся гарантам справядлівасці, правапарадку і стабільнасці ў грамадстве.

Выказваем удзячнасць ветэранам органаў следства, чый жыццёвы шлях, вопыт і патрыятызм з'яўляецца прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

Жадаем супрацоўнікам і ветэранам Глыбоцкага раённага аддзела следчага камітэта моцнага здароўя, міру, дабрабыту, а таксама далейшых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў

 

The district leadership congratulated the employees and veterans of the Hlybokaye District Department of the Investigative Committee of the Republic of Belarus on the holiday. | Глубокский райисполком