Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Рэспублікі – галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
Мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ваш бессмяротны подзвіг натхняе маладое пакаленне на эфектыўную стваральную працу, накіраваную на пабудову мірнай і незалежнай Беларусі.
Мы паважаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі, ацэньваем перажытае і будуем планы. Дзякуючы сумленнай працы жыхароў Глыбоччыны, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца наш раён. Мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі нашы сем’і. Толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія каштоўнасці, як мір, спакой і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах, шчасця і дабрабыту!
Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне – Беларусі!
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
The district administration congratulated the residents of the Glubokoe district on the Independence Day of the Republic of Belarus | Глубокский райисполком