Кіраўніцтва раёна павіншавала чыгуначнікаў і ветэранаў галіны Глыбоцкага раёна са святам
Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна, прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка!
Беларуская чыгунка даўно стала сімвалам надзейнасці і даступнасці транспартных зносін.
Ад надзейнага функцыянавання чыгуначнага транспарту залежыць работа прамысловых прадпрыемстваў, устойлівае і дынамічнае развіццё эканомікі, умацаванне міжнародных сувязей, забеспячэнне абараназдольнасці нашай краіны.
На працаўнікоў чыгункі ўскладаюцца важныя задачы, эфектыўна вырашаць якія дапамагаюць вопыт, веды, адказнасць за даручаную справу і высокая арганізаванасць чыгуначнікаў.
Асаблівую падзяку выказваем ветэранам за добрасумленную працу і прафесіяналізм.
Жадаем работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, шчасця, сямейнага цяпла і ўдачы!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.