Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Набережная озера Кагальное
Набережная озера Кагальное
Главная / Новости / Новости района
15 мая 2021

Дарагія жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з цудоўным святам – Днём сям’і!

Сям’я – гэта перш за ўсё велічная каштоўнасць свету, менавіта з сям’і, з роднага дома для любога чалавека пачынаецца свет. Якія б выпрабаванні не рыхтаваў лёс, сям’я заўсёды павінна з’яўляцца надзейным прытулкам, непарушнай абаронай ад любых нягод, прыкладам любові, павагі і дабра.

Каханне, сям’я, вернасць – вечныя каштоўнасці, якія надаюць жыццю чалавека асаблівы сэнс. У моцных сем’ях растуць шчаслівыя дзеці, захоўваюцца маральныя асновы грамадства і закладваюцца асновы дабрабыту роднага горада і ўсёй краіны.

Выказваем словы ўдзячнасці ўсім бацькам, якія выхоўваюць сваіх і прыёмных дзяцей, шматдзетным сем’ям. Маладым жадаем вялікага шчасця, любові, цярпення і мудрасці.

Паважаныя землякі, беражыце адзін аднаго, напаўняйце радасцю сумесна пражытыя гады! Шчыра жадаем усім вам міру і дабра, любові і шчасця, узаемнасці і гармоніі!

 

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца

 


Интернет-ресурсы