Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Панорама
Панорама
Главная / Новости / Новости района
2 июля 2021

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванне жыхарам Глыбоччыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём вызвалення нашай краіны, горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта наша галоўнае свята, калі мы аддаём даніну глыбокай павагі і памяці тым, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся з лютым ворагам, хто, не шкадуючы свайго жыцця, адстойваў незалежнасць Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэтае свята – наша гісторыя, наша памяць і наша будучыня. Мы ганарымся подзвігам нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія праявілі бяспрыкладны гераізм і мужнасць у барацьбе з ворагам. Бязмежна ўдзячныя вам, дарагія ветэраны за мір і свабоду, якія вы здабылі для сваіх нашчадкаў! Дзякуй за жыццё і нізкі вам паклон!

Беражліва захоўваючы памяць аб героях-вызваліцелях, жыхары Глыбоччыны працягваюць і памнажаюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў, сваёй самаадданай працай умацоўваюць фундамент нашай незалежнасці.

Упэўнены, што дзякуючы сумеснай працы і шчырым паўсядзённым клопатам, глыбачане будуць і надалей памнажаць здабыткі папярэдніх пакаленняў, зробяць свой горад, родны край яшчэ больш прыгожым і ўтульным.

Мы любім наш край, сваё Глыбокае. Бо нельга не любіць месца, дзе жывеш, вучыся, працуеш, ствараеш сям’ю, выхоўваеш дзяцей. І сённяшняе вялікае свята – яшчэ адна нагода прызнацца сваёй малой Радзіме ў адданай любові да яе.

Няхай жа прыгажэе і квітнее родная Глыбоччына! Паважаныя землякі, беражыце сваю Айчыну – родную Беларусь і сваю маленькую радзіму! Ад усяго сэрца жадаем вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы