Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Глубокое - вишневая столица
Глубокое - вишневая столица
Главная / Новости / Новости района
3 декабря 2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала працаўнікоў і ветэранаў прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глыбоцкаму раёну з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глыбоцкаму раёну!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днёмстрахавых работнікаў і 100-годдзем з дня ўтварэння.

На працягу стагоддзя вы забяспечваеце людзям абарону ад непрадбачаных абставін, робіце наша жыццё намнога больш простым і камфортным.

Страхавыя работнікі – людзі, чыё прызванне аказваць падтрымку і дапамогу ўсім, хто трапіў у цяжкую сітуацыю. Менавіта вы дапамагаеце нам абараніць рухомую і нерухомую маёмасць, здароўе і нават наша жыццё.

Хочам сардэчна падзякаваць усяму працоўнаму калектыву Глыбоцкага прадстаўніцтва Белдзяржстраха за добрасумленную працу. Жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, поспехаў, энергічнасці, стабільнага дабрабыту, дасягнення мэтаў і заваявання новых прафесійных вышынь.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы