Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
Главная / Новости / Новости района
13 октября 2021

Кіраўніцтва раёна віншуе мам Глыбоччыны з Днём маці!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас са слаўным восеньскім святам, напоўненым матчыным цяплом і любоўю, – Днём маці!

Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і самы любімы вобраз – вобраз сваёй матулі, самага галоўнага і самага дарагога чалавека для кожнага з нас. Менавіта ім мы абавязаны жыццём, усім лепшым, што ў нас ёсць. У самыя складаныя і адказныя моманты жыцця мы заўсёды звяртаемся да мамы за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.

З году ў год роля жанчын у нашым грамадстве ўзрастае. Аднак найважнейшым іх прызначэннем з’яўляецца нараджэнне і выхаванне дзяцей. Сёння ў Глыбоцкім раёне пражывае 516 шматдзетных сям’яў, у якіх выхоўваецца 1674 дзіцяці, з іх 5 сям’яўвыхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. 39 жанчын нашага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці, 20 – прэміяй імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай-Марчанка – ганарымся імі!

Сёння робіцца ўсё магчымае для таго, каб забяспечыць годную і надзейную падтрымку мацярынства і дзяцінства, павысіць статус і прэстыж моцнай, шчаслівай сям’і. Вялікая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям.

Дарагія жанчыны Глыбоччыны!

Жадаем вам вялікага мацярынскага шчасця, моцнага здароўя, любові і ўдзячных дзяцей! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дастатак і ўтульнасць!


 

С павагай,

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы