Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
Главная / Новости / Новости района
16 сентября 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў лесагаспадарчай галіны раёна з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны лесагаспадарчай галіны! 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто прымае ўдзел у рацыянальным выкарыстанні лясных рэсурсаў, а затым спрыяе іх аднаўленню і памнажэнню. Вы – захавальнікі самага каштоўнага здабытку – нашай цудоўнай прыроды, “зялёных лёгкіх” планеты!

Менавіта лес дае людзям сілы і адчуванне гармоніі. А наша Глыбоцкая зямля заўсёды славілася сваёй прыгажосцю. Зберагчы жывапісную прыроду раёна, захаваць яе для нашчадкаў – наша агульная задача. Гэта цяжкая, але высакародная праца, і мы дзякуем вам за прафесіяналізм, за вашу самаадданую, добрасумленную працу, за вернасць аднойчы выбранай прафесіі.

Ад усёй душы выказваем удзячнасць ветэранам лясной гаспадаркі нашага раёна за значны ўклад у развіцце галіны і імкненне перадаць свой вопыт моладзі!

Паважаныя работнікі лесу! Жадаем, каб ваша высакародная праца заўсёды прыносіла вам задавальненне! Хай сям'я і сябры заўсёды будуць вам надзейнай апорай у жыцці! Моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных поспехаў на карысць Глыбоччыны!

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

Старшыня Глыбоцкага
раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

Интернет-ресурсы