Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
Главная / Новости / Новости района
12 августа 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала будаўнікоў і ветэранаў галіны з прафесійным святам

Паважаныя будаўнікі, ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!


Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Ва ўсе часы прафесія будаўніка карысталася заслужанай павагай у народзе. Ваша стваральная дзейнасць накіравана на забеспячэнне жыхароў Глыбоччыны якасным і даступным жыллём, сацыяльнай і транспартнай інфраструктурай. Ад якасці вашай працы залежыць дабрабыт і ўзровень жыцця людзей.

Напярэдадні свята працаўнікоў вескі “Дажынкі-2022” вы прыклалі шмат намаганняў, каб наш горад стаў яшчэ больш утульным, прыгожым і прываблівым для жыхароў і гасцей раёна.

Ваша прафесійнае майстэрства і вопыт, адказнасць за сваю работу, прымяненне перадавых тэхналогій, перспектыўных распрацовак і арыгінальных канструктарскіх рашэнняў дапамагаюць справіцца з самымі складанымі задачамі, якія стаяць перад будаўнікамі.

Дзякуем ветэранам будаўнічай галіны за шматгадовую працу, багаты прафесійны і жыццёвы вопыт. Ад вас моладзь пераймае лепшыя традыцыі, вучыцца працаваць на карысць Радзімы.

Жадаем будаўнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, сіл, жыццёвай энергіі, стойкасці і дабрабыту!

 

З павагай,

А.М.Шубскі,                                            В.М.Цяліца,

старшыня Глыбоцкага                           старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта            раённага Савета дэпутатаў


Интернет-ресурсы