Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Визитная карточка города
Визитная карточка города
22 декабря 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала ветэранаў і супрацоўнікаў энергетычнай сістэмы з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны энергетычнай сістэмы Глыбоччыны!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка.

Ваша майстэрства, прафесійны вопыт і веды з’яўляюцца асновай дынамічнага развіцця энергетычнай галіны Глыбоцкага раёна.

Шчыра дзякуем за вашу штодзённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

Упэўнены, што і ў далейшым вы зробіце ўсё для устойлівай і стабільнай працы энергетычнай сістэмы нашага раёна і краіны.

Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам энергетычнай галіны. Вы заклалі надзейную аснову энергетычнага комплексу і сёння працягваеце перадаваць свой багаты вопыт і майстэрства маладому пакаленню спецыялістаў.

Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам і ветэранам энергетычнай сістэмы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў у прафесійнай дзейнасці.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў


Интернет-ресурсы