Глубокский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211800, Витебская обл., г. Глубокое, ул. Ленина, 42

Телефон приемной:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Вышестоящий государственный орган

График приема физических лиц, их представителей, представителей юридических лиц

Ночное Глубокое
Ночное Глубокое
21 октября 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе татаў з нагоды Дня бацькі

Паважаныя мужчыны! Бацькі!

Віншуем вас з новым для нашай краіны святам – Днём бацькі!

Гэты дзень адзначаецца ўпершыню, але пра ролю таты ў сям'і, у жыцці кожнага чалавека мы ведаем не па чутках. Бацька– і абаронца, і апора, і настаўнік. Ён уласным прыкладам вучыць маленькага чалавека быць самастойным, аберагаць слабейшага. Менавіта тата ў цяжкую хвіліну падтрымае дзельнай парадай, дапаможа асвоіць новую справу і пакарыць новыя рубяжы. І калі маці выхоўвае ў дзіцяці асновы дабрыні і маральнасці, то бацька фарміруе мужнасць і гонар, годнасць і патрыятызм.

Сёння вельмі важна падтрымліваць статус бацькі ў сям'і і грамадстве, а яшчэ абаронцы і грамадзяніна, здольнага ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць за дзіця, за маці сваіх дзяцей, за сваю справу, за Радзіму.

Прыміце шчырую падзяку за выхаванне дзяцей. Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, павагі і любові, разумення і падтрымкі з боку блізкіх, дабрабытуі поспехаў. Хай радасць бацькоўства вас акрыляе і робіць вас мацней і шчаслівей!

Са святам!

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


Интернет-ресурсы