Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 июня 2022

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў павіншавалі эколагаў Глыбоччыны і жыхароў раёна з Днём аховы навакольнага асяроддзя

Паважаныя эколагі Глыбоччыны і жыхары раёна! 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём аховы навакольнага асяроддзя!

Гэты дзень адзначаюць як эколагі па прафесіі, так і тыя, хто адчувае асабістую адказнасць за паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў краіне і ад усяго сэрца імкнецца зберагчы наша прыроднае багацце.

Эколагі з настойлівасцю і цярпеннем робяць важную справу – дапамагаюць захоўваць прыродныя багацці і забяспечваюць правы жыхароў Глыбоччыны на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Дзякуючы вам прадпрыемствы праводзяць мадэрнізацыю і рэканструкцыю вытворчасцяў, укараняюць сучасныя тэхналогіі, якія зніжаюць негатыўную нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Сёння людзі разумеюць, што ад беражлівых адносін да прыроды кожнага з нас залежыць тое, якімі нашы гарады, краіна, планета дастануцца будучым пакаленням.

Са святам, паважаныя эколагі! Шчасця вам і вашым блізкім! Поспехаў і цярпення вам у высакароднай справе!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


К списку новостей