Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
2 апреля 2021

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка

Дарагія землякі, глыбачане, усе, хто святкуе Вялікдзень 4 красавіка!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыста.

У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, імкненне да міру і справядлівасці.

Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Велікодная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і ўтульнасць ў нашых дамах, сем’ях.

Няхай светлае свята Уваскрасення Хрыста прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць вясенняга адраджэння. Хай узнёслы велікодны настрой надае сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і дабрабыту.

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі


Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца


К списку новостей