Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
30 сентября 2022

Кіраўніцтва раёна накіравала словы ўддзячнасці і найлепшыя пажаданні ветэранам працы з нагоды Дня пажылых людзей

Паважаныя землякі!

1 кастрычніка мы ўшаноўваем тых, чыімі сіламі доўгія гады будаваўся, развіваўся і прыгажэў наш родны край.

У гэты дзень трэба яшчэ раз нагадаць аб непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў. Павага да старэйшых з'яўляецца адной з найважнейшых каштоўнасцей актыўна развіваючагася грамадства, у якога ёсць будучыня. Толькі абапіраючыся на ваш багаты жыццёвы вопыт і прыслухоўваючыся да вашых мудрых парадаў можна прымаць узважаныя і прадуманыя рашэнні.

Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу шматгадовую самаадднаную плённую працу, за ваш багаты прафесіянальны вопыт, якім вы заўсёды ахвотна дзеліцеся з моладдзю, і за вашу грамадзянскую актыўнасць.

Сёння дзяржава стварыла добрыя ўмовы для паўнацэннага ўдзелу людзей усіх узростаў у эканамічным, культурным і духоўным жыцці грамадства, але ўсё гэта не заменіць цеплыні чалавечых адносін, утульнасці дамашняга ачага, любові і прызнання дзяцей і ўнукаў. Таму няхай у вашым жыцці будзе як мага больш ясных дзён, напоўненых увагай,  падтрымкай, цяплом і клопатам  родных і блізкіх.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і доўгіх гадоў жыцця.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей