Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 июня 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў дзяржаўнага прадпрыемства «Глыбоцкая ПМК меліяводгас» з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны дзяржаўнага прадпрыемства «Глыбоцкая ПМК меліяводгас»!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём меліяратара!

Гэтае свята прысвечана людзям, чыя прафесійная дзейнасць звязана з прывядзеннем зямель у прыдатны для вырошчвання сельскагаспадарчых культур стан і паляпшэнне ўрадлівасці глебы. Меліярацыя – гэта надзейная аснова ў справе забеспячэння харчовай бяспекі нашай краіны і раёна.

Дзякуй вам за вернасць прызванню, высокі прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі. Упэўненыя, што высокі патэнцыял галіны, каласальны вопыт працы, высокакваліфікаваныя кадры і імкненне працаваць на карысць нашай дзяржавы дазволяць меліяратарам Глыбоччыны эфектыўна выконваць пастаўленыя перад вамі задачы.

Жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, пабольш аптымізму, паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў, дабрабыту, шчасця і дастатку!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


К списку новостей