Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18 января 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Глыбоцкага раённага таварыства ратавання на водах з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Глыбоцкага раённага тава­рыства ратавання на водах!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём ратавальніка.

Тое, што для большасці людзей – гераізм, для вас – штодзённая праца. Толькі мужнасць і адвага здольныя прымусіць рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншага чалавека, прыродных рэсурсаў, маёмасці. Вы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу таму, хто трапіў ў бяду.

На ратавальніках ляжыць велізарная адказнасць за чалавечыя жыцці, і вы годна несяце гэты груз. Дзякуй вам за добрасумленнае стаўленне да сваёй працы, за гатоўнасць трываць дыскамфорт дзеля дапамогі людзям. Дзякуй за стойкасць, сме­ласць, прафесіяналізм і чулыя сэрцы.

Няхай ваша мужнае служэнне людзям будзе ўзнагароджана ўдзячнасцю выратаваных і іх родных! Жадаем вам спакойных працоўных будняў, невычэрпнага аптымізму, здароўя, бадзёрасці і волатаўскай сілы. Хай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы, а дома акружае мір і дабрабыт, падтрымлівае любоў і клопат родных і блізкіх!

 

З павагай,

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ,

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.


К списку новостей