Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна і камунальнага паліграфічнага ўнітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая друкарня»з Днём друку!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна і камунальнага паліграфічнага ўнітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая друкарня»!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку!
Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму ў раёне створаны і даступны кожнаму якасны і дакладны кантэнт, які дазваляе людзям аб'ектыўна ацэньваць рэаліі сённяшняга жыцця. Глыбачане звяртаюцца да супрацоўнікаў газеты як да аўтарытэтных суразмоўцаў, шукаюць у іх адказы на жыццёва важныя пытанні, інфармацыю, якой можна давяраць.
Расказваючы пра падзеі ў раёне, краіне і свеце вы фарміруеце палітычную культуру ў грамадстве. У гэтым плане адказнасць і прафесіяналізм журналістаў павінны стаць надзейнай абаронай чытачоў ад ілжывых і неправераных звестак.
Асаблівая падзяка – ветэранам журналістыкі Глыбоччыны. Сродкі масавай інфармацыі сёння кардынальна змяніліся, але, па-ранейшаму, асновай іх працы застаюцца закладзеныя вамі традыцыі.
Велізарную ролю ў аператыўным і якасным увасабленні вынікаў журналісцкай працы іграюць работнікі паліграфічных прадпрыемстваў.
Дзякуем за вашу напружаную працу.
Ад усёй душы жадаем вам натхнення, новых цікавых матэрыялаў, яркіх праектаў, творчых адкрыццяў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў