Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са Святам Працы

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам Працы – Першамаем!
1 мая – гэта свята вясны і працы, свята ўсіх працаўнікоў, што ствараюць багацце краіны. Гэты дзень сімвалізуе вясну і нясе ў сабе вялікі эмацыянальны зарад веснавога абуджэння, ўвасабляе абнаўленне жыцця і павагу да стваральнай працы, якая забяспечвае дабрабыт кожнага чалавека, кожнай сям’і, усёй дзяржавы.
Будучыня краіны і роднай Глыбоччыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем.
Шаноўныя землякі! Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.
Жадаем вам мірнай і стваральнай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожнай хаце, добрага веснавога настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае застаюцца надзейнымі спадарожнікамі.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў