Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
6 мая 2022

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя глыбачане!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Беларускі народ прайшоў складаны шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і сцяг. Шанаваць і паважаць галоўныя сімвалы сваёй краіны – абавязак і справа гонару кожнага беларуса.

Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сучаснага і будучага Беларусі.

Нашы дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю і напаўняюць сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі.

У гэты святочны вясновы дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць краіны і Глыбоцкага раёна!

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца


К списку новостей