Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём народнага адзінства

Шаноўныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з Днём народнага адзінства!
Свята 17 верасня стала сведчаннем суверэннага права беларускага народа, аб’яднанага агульнымі духоўнымі і культурнымі традыцыямі, жыць у незалежнай дзяржаве.
Адзінства народа – аснова нашай будучыні, якая дазволіць сумесна пераадолець любыя складанасці, памножыць поспехі і тым самым унесці ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і захаваць краіну моцнай і незалежнай.
Няхай свята народнага адзінства ўзбагачаецца новымі здабыткамі, заснаванымі на лепшых якасцях беларускага народа і нацыянальных традыцыях, імкненні зберагчы і прымножыць спадчыну, умацаваць эканамічны, тэхналагічны і інтэлектуальны патэнцыял. У нашым адзінстве і згуртаванасці – паспяховасць будучыні.
Жадаем вам, шаноўныя землякі, згоды і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць Глыбоччыны і роднай Беларусі.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў