Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 июля 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Глыбоччыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і семдзесят восьмай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з семдзесят восьмай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто цэніць нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.

Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну памяці загінуўшым воінам, дзякуем ветэранам за іх вялікі подзвіг, успамінаем добрым словам пасляваенныя пакаленні, якія аднавілі краіну з руін, выказваем словы ўдзячнасці жыхарам раёна, якія добрасумленнай працай умацоўваюць эканоміку, надзейна забяспечваюць бяспеку краіны, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Мы ўдзячныя нашым продкам, якія выстаялі ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за мірнае неба і спакой на зямлі, і наш грамадзянскі абавязак – пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Са святам, дарагія землякі!

 

Старшыня Глыбоцкага                          Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта             раённага Савета дэпутатаў

                                  А.М.Шубскі                                        В.М.Цяліца


К списку новостей