Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны раёна са святам
Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём энергетыка!
Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без стабільнай працы прадпрыемстваў энергетычнага комплексу.
Праца кожнага з вас надзвычайна важная, адказная і вартая павагі, бо гэта – цяпло і камфорт у нашых дамах, бесперабойнае функцыянаванне вытворчасці, аб'ектаў сацыяльнай сферы і жыццезабеспячэння.
Упэўнены, што ваш высокі прафесіяналізм і ў далейшым будзе залогам паспяховага вырашэння задач энергазабеспячэння нашага раёна.
Жадаем вам безаварыйнай працы, здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў