Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
5 мая 2023

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Сёння ўзровень развіцця сродкаў масавай камунікацыі з'яўляецца адным з важнейшых паказчыкаў якасці жыцця людзей. Мабільная сувязь, Інтэрнэт, лічбавыя тэхналогіі, спадарожнікавае тэлебачанне даўно ўвайшлі ў наша жыццё і зрабілі яго насычаным, цікавым і аператыўным. Інавацыйныя паслугі сувязістаў з задавальненнем асвойваюць людзі рознага ўзросту.

У Глыбоцкім раёне навейшыя віды камунікацыі ўдасканальваюцца дзякуючы прафесіяналізму спецыялістаў галіны. Менавіта ваша самаадданая праца садзейнічае развіццю інфармацыйнага асяроддзя, без якога немагчымы сацыяльна-эканамічны дабрабыт рэгіёну і краіны.

У дзень прафесійнага свята асаблівыя словы падзякі за ўклад у развіццё галіны ветэранам сувязі. Хай пачуццё гонару за сваю працу дапамагае вам заўсёды заставацца маладымі душой і моцнымі духам!

Ад усёй душы жадаем вам натхнення і творчых здзяйсненняў, паспяховага ўвасаблення намечаных планаў, здароўя, дабрабыту і шчасця!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей