Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 апреля 2021

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

У найноўшай гісторыі дзвюх дзяржаў ёсць знакавае свята, якое сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства народаў Беларусі і Расіі. Нас яднаюць агульная гісторыя, культура і самае галоўнае – шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў у мэтах устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін. А гарады Расійскай Федэрацыі – Няўянск, Востраў, Уварава, Лукаянаў, Ярцава, Кастамукша, Вялікае Болдзіна, Шлісельбург – даўно сталі пабрацімамі нашага Глыбокага. Прамысловыя прадпрыемствы раёна на працягу шэрага гадоў пастаўляюць сваю прадукцыю на расійскія рынкі.

Але нашы стасункі грунтуюцца не толькі на ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам у сферы эканомікі. Нас звязвае шматгадовае сяброўства, загартаванае на франтах Вялікай Айчыннай вайны. І наш агульны абавязак – зберагчы і перадаць будучым пакаленням праўду пра подзвіг савецкага народа.

Няхай у нашым агульным доме заўсёды пануюць мір, згода і ўзаемаразуменне.

Сардэчна віншуем усіх жыхароў раёна з надыходзячым святам, жадаем дабра, шчасця, здароўя і дабрабыту ў сем’ях.

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М. Шубскі

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца


К списку новостей