Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 декабря 2020

Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Дарагія землякі!

 

Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові.

Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. Давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.

Няхай у вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем’ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце.

Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання.

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца

К списку новостей